У Віцебскай вобласці бык забіў гаспадара
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Раз’юшаны бык насмерць забадаў гаспадара. Інцыдэнт адбыўся 11 жніўня ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, паведміла прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Эксперты знайшлі на целе загінулага ранкі і сінякі, зафіксавалі шматлікія разрывы яго верхняга адзення, а на зямлі — сляды капытоў жывёлы.

«Па выніках праведзенай судова-медыцынскай экспертызы выяўлена, што прычынай смерці пацярпелага стала тупая спалучаная траўма грудной клеткі, жывата, канечнасцяў з множнымі пераломамі костак шкілета і пашкоджаннем унутраных органаў», — паведамілі ў ДКСЭ.

У ведамстве адзначылі, што гэта не адзіны такі інцыдэнт. Раней бык забадаў насмерць 61-гадовага жыхара вёскі Антонаўка Аршанскага раёна. Мужчына атрымаў множныя пераломы рэбраў, канечнасцяў, рашэцістай косткі (вочнай паверхні). Агрэсію жывёліны справакавала тое, што вясковец дакрануўся да яго тронкам вілаў у працэсе ачысткі стойла ад гною.

У Полацкім раёне загінуў 64-гадовы фермер, які спрабаваў завесці быка ў хлеў з пашы. Судовыя эксперты прыйшлі да высновы, што смерць мужчыны наступіла ад тупой спалучанай траўмы галавы, грудной клеткі, жывата, таза, верхніх і ніжніх канечнасцяў, якія ўзніклі ад не менш чым 16 траўмавальных уздзеянняў.

У студзені мінулага года ахвярай быка стаў жыхар Калінкавічаў. Жывёліна накінулася на яго, калі мужчына раздаваў корм.