Улады працягваюць «адціскаць» нерухомасць праз палітыку — гэта датычыць і тых, хто з'ехаў за мяжу, і палітвязняў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

На электронным аўкцыёне «БелЮрЗабяспечання» чацвёрты раз выставілі дом сям'і Цапкалаў у мікрараёне Сляпянка ў Мінску. Тым часам 20 сакавіка на таргах гэтай анлайн-пляцоўкі не змаглі прадаць дом поўнага цёзкі аднаго з палітвязняў — Васіля Дземідовіча.

Дом Валерия Цепкало, который выставили на аукцион. Фото: e-auction.by
Дом Валерыя Цапкалы, які выставілі на аўкцыён. Фота: e-auction.by

Чацвёртая спроба прадаць дом у Мінску

Чарговыя таргі па продажы дома сям'і Цапкалаў прызначаныя на 9 красавіка. Пачатковы кошт — 841,6 тысячы рублёў. Папярэднія разы нерухомасць не атрымалася прадаць, бо не знайшлося ахвотных яе набыць. Нагадаем, першы раз пачатковы кошт лота быў 2 104 000 рублёў.

Нагадаем, Валерый Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, яго жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штабу Святланы Ціханоўскай.

Валерый Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 года, асцерагаючыся пераследу. 9 жніўня з Беларусі з’ехала і Вераніка. Сям’я асела ў Латвіі. На радзіме Валерыя Цапкалу завочнаасудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У красавіку 2024 года на таргах была прададзеная трохпакаёвая кватэра з машына-месцам, якая належыць сям'і Цапкалаў. Нерухомасць набылі за 395 720,27 рубля.

Вераніка Цапкала адзначала раней, што нерухомасць належыць не толькі яе мужу, але таксама ёй і іх няпоўнагадовым дзецям. На яе думку, рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя. Жанчына заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне з нагоды продажу нерухомасці.

Дом поўнага цёзкі палітвязня

20 сакавіка не адбыліся таргі па продажы жылога дома ў вёсцы Пагарэльцы Нясвіжскага раёна — не знайшлося ахвотных яго набыць. Уладальнікам пазначаны поўны цёзка аднаго з палітвязняў — Васіля Дземідовіча.

Выставленный на торги дом в деревне Погорельцы Несвижского района. Фото: e-auction.by
Дом у вёсцы Пагарэльцы Нясвіжскага раёна, які выстаўлялі на таргі. Фота: e-auction.by

Нагадаем, пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча КДБ раней уключыў у «тэрарыстычны спіс». Яго неаднаразова судзілі за абразу прадстаўнікоў улады, суддзі, Аляксандра Лукашэнкі, а таксама арганізацыю масавых беспарадкаў. Сярод іншага мужчыну прызначалі выплату маральнай шкоды памерам 32 тысячы рублёў, а таксама штрафы.

Чытайце таксама