Вядомыя ўкраінскія фатографы Улада і Канстанцін Ліберавы апублікавалі фатаграфіі байцоў УСУ, якія прайшлі праз расійскі палон. Як прызнаюцца Ліберавы, гэта была іх самая цяжкая здымка за апошнія паўгода. Фатаграфіі публікуюцца са згоды саміх вайскоўцаў.

Либеравы пішуць, што пасля сустрэчы і размоваў з героямі фота тыдзень не маглі ачуняць ад убачанага і пачутага.


«Мы не можам пераказваць тое, што пачулі ад хлопцаў. Але гэтыя фатаграфіі гавораць самі за сябе. І гэта пры тым, што на момант нашай сустрэчы за тыдзень дома хлопцы набралі па 10 кг вагі. Каб усвядоміць, што гэта такое — страціць 40−50 кг вагі (а менавіта столькі яны страцілі за час палону), паглядзіце на здымкі, дзе хлопцы паказваюць свае фатаграфіі напярэдадні палону», — пішуць фатографы.



Ліберавы паведамілі, што частка гэтых фота была прадстаўленая ў Швейцарыі на саміце міру, адным з пунктаў выніковага камюніке якога было пытанне абмену ваеннапалоннымі — усіх на ўсіх.
«Спадзяёмся, гэтыя дакументальныя партрэты тых, хто прайшоў праз самае страшнае пекла, дапамогуць нашым партнёрам дзейнічаць рашуча, прынамсі ў гэтым пытанні», — пішуць яны.



Сваіх герояў яны здымалі ў рэабілітацыйным цэнтры, дзе былым палонным дапамагаюць аднаўляцца дактары і псіхолагі.

«Ужо шмат разоў было сказана, але паўторым тут яшчэ раз. Дваццаць першае стагоддзе, цэнтр Еўропы, эра звышсучасных тэхналогій і штучнага інтэлекту. І проста тут і цяпер адбываецца самы вялікі генацыд з часоў Другой сусветнай. Гэтыя фота — пацверджанне», — адзначаюць фатографы.